ВУЛКАНАКЛАСТЫ́ЧНЫ МАТЭРЫЯ́Л,
эксплазіўны матэрыял, абломкавы матэрыял, які ў вадкім ці цвёрдым стане выкінуты выбухам пры вывяржэнні вулкана. Памеры ад самых дробных (вулканічны попел) да глыб (вулканічныя бомбы). Утвараецца з лаў, што вывяргаюцца, старых лаў і горных парод, што складаюць сценкі жарала вулкана і бакавых трэшчын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)